пра кіно

Меркаванні пра кіно і тых, хто яго робіць

Пазнака: «Галаваломка»

Пра 2015-ы, які быў проста супер

Шчаслівы ці я? Ды і нават вельмі: кінематограф сёлета прынёс мне ўсё, пра што толькі можна было марыць. Год пачаўся з «Бёрдмэна», а скончыўся «зорнымі войнамі» - і хай ад першага я ў захапленні, а ад другіх у здзіўленні, абодва фільма больш за годныя для пачатку і завяршэння такога багатага на добрае кіно года.

Выбраць б, які фільм самы лепшы, а які найменш разумны - але ж гэта ўсяго дзве стужкі. А як быць з астатнімі? Па якім крытэры іх ацэньваць? Як зразумець, які трошкі лепш таго ці іншага? І як, дарэчы, быць з тым, што некаторыя фільмы выйшлі нават не ў 2015-м?

Ніяк. Вось што я вырашыў зрабіць: хай будуць намінацыі сярод тых, што дайшлі да нас толькі ў гэтым годзе. А ў кожнай з намінацый я аднаасобна вызначу пераможца. Ніякай аб'ектыўнасці, выключна густаўшчына. Як, зрэшты, і заўсёды.

чытаць далей

Пра «галаваломку» і бардак у маёй галаве

Што ў гэтай маёй галаве? Жудасны бардак, мірыяды думак адначасова - за большасцю я нават сачыць не паспяваю. Лётаюць па сваіх маршрутах: адны міма, іншыя ўразаюцца ў прытомнасць, хоць іх ніхто і не прасіў. Эй, хтосьці наогул гэта кантралюе? Там бо чаго толькі няма.

У Pixar сваё меркаванне на гэты конт. Тутэйшыя геніі ўдыхнуць зразумелую гледачу жыццё ў што заўгодна. Калісьці гэта былі дзіцячыя цацкі, потым - робат-смяцяр, а сёння - неспасціжны мозг. І ведаеце што? Што б там ні адбывалася ў гэтай галаве, цяпер яно атрымала сваю візуалізацыю - і я вінавачу ў гэтым выключна «галаваломку».

чытаць далей

створана з дапамогай WordPress > Аўтар тэмы: Anders Norén