пра кіно

Меркаванні пра кіно і тых, хто яго робіць

Пазнака: «Разлом Сан-Андрэас»

Пра 2015-ы, які быў проста супер

Шчаслівы ці я? Ды і нават вельмі: кінематограф сёлета прынёс мне ўсё, пра што толькі можна было марыць. Год пачаўся з «Бёрдмэна», а скончыўся «зорнымі войнамі» - і хай ад першага я ў захапленні, а ад другіх у здзіўленні, абодва фільма больш за годныя для пачатку і завяршэння такога багатага на добрае кіно года.

Выбраць б, які фільм самы лепшы, а які найменш разумны - але ж гэта ўсяго дзве стужкі. А як быць з астатнімі? Па якім крытэры іх ацэньваць? Як зразумець, які трошкі лепш таго ці іншага? І як, дарэчы, быць з тым, што некаторыя фільмы выйшлі нават не ў 2015-м?

Ніяк. Вось што я вырашыў зрабіць: хай будуць намінацыі сярод тых, што дайшлі да нас толькі ў гэтым годзе. А ў кожнай з намінацый я аднаасобна вызначу пераможца. Ніякай аб'ектыўнасці, выключна густаўшчына. Як, зрэшты, і заўсёды.

чытаць далей

Пра «Разлом Сан-Андрэас» і вяртанне ў старыя добрыя часы

З фільмамі-катастрофамі дзве бяды: у іх даўно няма ніякай навізны, а яшчэ ніхто не ўспрымае іх сур'ёзна. І тое, і іншае даволі сумна, але заканамерна, таму што корань ва ўсяго гэтага зла адзін - Роланд Эммеріх. Гэта ён усё сапсаваў. А дапамагаў яму Майкл Бэй.

чытаць далей

створана з дапамогай WordPress > Аўтар тэмы: Anders Norén