пра кіно

Меркаванні пра кіно і тых, хто яго робіць

Пазнака: Дарыюш Вольскі

Пра «Чужы: Запавет» і краевугольны камень быцця

Прачніцеся. Прачніцеся. Эй, чуеце мяне? Прачніцеся ж! Нешта пайшло не так, адчуваеце? Ну зразумела, адчуваеце. У галаве нібы круціцца чырвоны ліхтар: небяспека, небяспека! Хутчэй, няма часу, бяжыце і замкніце ўсе дзверы! Ды што вы глядзіце, бяжыце ж! Гэтую, гэтую, зараз вось гэтую - усё замыкаецца. І прысуньце да іх што-небудзь для надзейнасці. А цяпер хавайцеся ў шафе, затрымаеце дыханне і заплюшчыце вочы вочы. Вы зрабілі ўсё, што маглі. Застаецца толькі спадзявацца, што ўся гэтая паніка дарма.

Таму што калі гэта не так, ён вас усё адно пачуе. І тады ніякай надзеі.

чытаць далей

Пра «Прагулку», Роберта Земекіса і сапраўднае чараўніцтва

Мае бацькі вялікія малайцы. Апроч іншага, яны вельмі добра растлумачылі мне, што такое справядлівасць. У дзяцінстве, зразумела, я пра гэта не занадта задумваўся, але з часам пачаў разумець, што любы ўчынак рана ці позна выкліча адэкватную аддачу. Такая жыццёвая філасофія апынулася вельмі зручнай: кожны промах пры жаданні лёгка спісваюць на аднаўленне сусветнай справядлівасці. Амаль рэлігія, а?

Зрэшты, у адносінах да сябе прынцыпы справядлівасці я заўсёды выкарыстоўваў вельмі выбарча - затое ўсім вакол даставалася па поўнай праграме. Але я чуў, усе рэлігійныя фанатыкі такія - а я, у адрозненне ад іх, не занадта-то і небяспечны.

чытаць далей

створана з дапамогай WordPress > Аўтар тэмы: Anders Norén