пра кіно

Меркаванні пра кіно і тых, хто яго робіць

Пазнака: «Вар'яцкі Макс: Дарога лютасьці»

Пра 2015-ы, які быў проста супер

Шчаслівы ці я? Ды і нават вельмі: кінематограф сёлета прынёс мне ўсё, пра што толькі можна было марыць. Год пачаўся з «Бёрдмэна», а скончыўся «зорнымі войнамі» - і хай ад першага я ў захапленні, а ад другіх у здзіўленні, абодва фільма больш за годныя для пачатку і завяршэння такога багатага на добрае кіно года.

Выбраць б, які фільм самы лепшы, а які найменш разумны - але ж гэта ўсяго дзве стужкі. А як быць з астатнімі? Па якім крытэры іх ацэньваць? Як зразумець, які трошкі лепш таго ці іншага? І як, дарэчы, быць з тым, што некаторыя фільмы выйшлі нават не ў 2015-м?

Ніяк. Вось што я вырашыў зрабіць: хай будуць намінацыі сярод тых, што дайшлі да нас толькі ў гэтым годзе. А ў кожнай з намінацый я аднаасобна вызначу пераможца. Ніякай аб'ектыўнасці, выключна густаўшчына. Як, зрэшты, і заўсёды.

чытаць далей

Пра зусім шалёнага Макса і ідэальнае кіно

Ідэал дасягальны, дзеці, такія справы. Усе гэтыя казкі пра тое, што дасканаласці дасягнуць немагчыма, прыдумалі міласэрныя дарослыя, якім на вас не пляваць. А вы вось што, выклічце іх на прамая размова, пастаўце пытанне рубам - і гэтыя заплаканыя, стомленыя людзі, у душах якіх яшчэ не памерлі падлеткі, всё-всё вам раскажуць: і пра «Тэрмінатар 2», і пра «Нешта», і пра нешматлікія іншыя ідэальныя творы кінамастацтва. Дарослыя ўсё гэта калісьці бачылі, але ўжо забыліся, што гэта такое - глядзець ідэальны фільм.

Затое Джордж Мілер нічога не забыўся.

чытаць далей

створана з дапамогай WordPress > Аўтар тэмы: Anders Norén