пра кіно

Меркаванні пра кіно і тых, хто яго робіць

Пазнака: «Бёрдмэн»

Пра 2015-ы, які быў проста супер

Шчаслівы ці я? Ды і нават вельмі: кінематограф сёлета прынёс мне ўсё, пра што толькі можна было марыць. Год пачаўся з «Бёрдмэна», а скончыўся «зорнымі войнамі» - і хай ад першага я ў захапленні, а ад другіх у здзіўленні, абодва фільма больш за годныя для пачатку і завяршэння такога багатага на добрае кіно года.

Выбраць б, які фільм самы лепшы, а які найменш разумны - але ж гэта ўсяго дзве стужкі. А як быць з астатнімі? Па якім крытэры іх ацэньваць? Як зразумець, які трошкі лепш таго ці іншага? І як, дарэчы, быць з тым, што некаторыя фільмы выйшлі нават не ў 2015-м?

Ніяк. Вось што я вырашыў зрабіць: хай будуць намінацыі сярод тых, што дайшлі да нас толькі ў гэтым годзе. А ў кожнай з намінацый я аднаасобна вызначу пераможца. Ніякай аб'ектыўнасці, выключна густаўшчына. Як, зрэшты, і заўсёды.

чытаць далей

Пра «Бёрдмэна» і надзею, якая змагла

Тут усё вельмі хваляць «Бёрдмэна» - і заслужана, вядома. Але вось што раздражняе: апроч іншага, асобна захапляюцца умоўнай адным планам і аператарскай работай Эмануэля Любецкіх. А, вось яно што. Праца, значыць, аператара вас так моцна захапіла, так?

Любецкіх і праўда добры - вунь, у Куарона ён, напэўна, усе фільмы паздымаў. «Дзіця чалавечае» і «Гравітацыя» - гэта ўвогуле ўжо класіка, якая ўвайшла ва ўсе падручнікі «Аператарская праца не для абы каго» (а такія, вядома ж, ёсць).

чытаць далей

створана з дапамогай WordPress > Аўтар тэмы: Anders Norén