пра кіно

Меркаванні пра кіно і тых, хто яго робіць

Пазнака: Андрэй Курэйчык

Пра «ГараШ», які ўнутры кожнага беларуса

Я паглядзеў свае запісы і выявіў прыкрую лаяльнасць практычна да ўсяго. Неяк так атрымалася, што я вечна апраўдваю любую, нават самую сумнеўную хрень. Акторы дрэнна граюць? Так бо яны толькі пачалі, дайце ім шанец. Што, нават сапраўдныя майстры непераканаўчыя? Майце сумленне, яны проста адпачываюць паміж больш сур'ёзнымі працамі. Аператар бесіць сваёй дрыготкай камерай? Затое якая дынаміка! Ну, і ўсё ў такім духу.

чытаць далей

Пра «Гараскоп на поспех» і інстынкт самазахавання

Небяспека паўсюль. Выходзіце на вуліцу - абавязкова паглядзіце па баках: не хацелася б трапіць пад грузавік толькі таму, што інстынкт самазахавання даў збой. Выкідваеце смецце - не нахіляйцеся блізка да кантэйнера: ніхто, чуеце, ніхто на хрэн не ведае, што ў ім водзіцца. Заходзіце ў аўтобус - будзьце асцярожныя з поручнямі. Калі, вядома, не ўпэўненыя, што да вас іх паспелі прадэзінфікаваць.

Параноя, сябры і суседзі, спасёт нам жыццё. Яна і толькі яна вырашае, колькі разоў мы павінны праверыць закрытыя краны і выключаны святло перад сыходам з дому.

чытаць далей

створана з дапамогай WordPress > Аўтар тэмы: Anders Norén