пра кіно

Меркаванні пра кіно і тых, хто яго робіць

Пазнака: «стажоры»

Пра 2015-ы, які быў проста супер

Шчаслівы ці я? Ды і нават вельмі: кінематограф сёлета прынёс мне ўсё, пра што толькі можна было марыць. Год пачаўся з «Бёрдмэна», а скончыўся «зорнымі войнамі» - і хай ад першага я ў захапленні, а ад другіх у здзіўленні, абодва фільма больш за годныя для пачатку і завяршэння такога багатага на добрае кіно года.

Выбраць б, які фільм самы лепшы, а які найменш разумны - але ж гэта ўсяго дзве стужкі. А як быць з астатнімі? Па якім крытэры іх ацэньваць? Як зразумець, які трошкі лепш таго ці іншага? І як, дарэчы, быць з тым, што некаторыя фільмы выйшлі нават не ў 2015-м?

Ніяк. Вось што я вырашыў зрабіць: хай будуць намінацыі сярод тых, што дайшлі да нас толькі ў гэтым годзе. А ў кожнай з намінацый я аднаасобна вызначу пераможца. Ніякай аб'ектыўнасці, выключна густаўшчына. Як, зрэшты, і заўсёды.

чытаць далей

Пра фільм «стажоры» і Нэнсі Мейерс, якая ўсё псуе

Мілыя камедыйныя меладрамы - вельмі важны сегмент ў кінематографе. Вы вось да гэтага часу думаеце, што такія фільмы падыходзяць толькі для хатніх гаспадынь пэўнага ўзросту - а толькі хрэна лысага. Калі б за кожны прагляд фільма «Чаго жадаюць жанчыны» я атрымліваў па даляры, то ў свой час змог бы перакупіць у «Газпрама» будынак Маскоўскага аўтавакзала. Але, на маё жаль, фільмы Нэнсі Мейерс прыносяць грошы каму заўгодна, толькі не мне.

чытаць далей

створана з дапамогай WordPress > Аўтар тэмы: Anders Norén