пра кіно

Меркаванні пра кіно і тых, хто яго робіць

Пазнака: «Зорныя войны: Абуджэнне Сілы»

Пра 2015-ы, які быў проста супер

Шчаслівы ці я? Ды і нават вельмі: кінематограф сёлета прынёс мне ўсё, пра што толькі можна было марыць. Год пачаўся з «Бёрдмэна», а скончыўся «зорнымі войнамі» - і хай ад першага я ў захапленні, а ад другіх у здзіўленні, абодва фільма больш за годныя для пачатку і завяршэння такога багатага на добрае кіно года.

Выбраць б, які фільм самы лепшы, а які найменш разумны - але ж гэта ўсяго дзве стужкі. А як быць з астатнімі? Па якім крытэры іх ацэньваць? Як зразумець, які трошкі лепш таго ці іншага? І як, дарэчы, быць з тым, што некаторыя фільмы выйшлі нават не ў 2015-м?

Ніяк. Вось што я вырашыў зрабіць: хай будуць намінацыі сярод тых, што дайшлі да нас толькі ў гэтым годзе. А ў кожнай з намінацый я аднаасобна вызначу пераможца. Ніякай аб'ектыўнасці, выключна густаўшчына. Як, зрэшты, і заўсёды.

чытаць далей

Пра «Зорныя войны: Абуджэнне Сілы» і магчымасць стаць часткай гісторыі

Зараз я ідзі на тонкі лёд, а калі спатыкнуся, пад ім мяне будуць чакаць арды прыхільнікаў самай маштабнай кінасаге усіх часоў. Я аддаю сабе ў гэтым справаздачу, і я гатовы да наступстваў. У рэшце рэшт, фільм «Зорныя войны: Абуджэнне Сілы», які выклікаў масавае вар'яцтва па ўсёй планеце, ад маіх слоў наўрад ці моцна страціць - грошай ён і так сабраў ужо вельмі і вельмі прыстойна. Я вунь таксама заплаціў, хоць энтузіязму ўся гэтая серыя выклікае ў мяне роўна столькі ж, колькі будучая дэнамінацыя.

чытаць далей

створана з дапамогай WordPress > Аўтар тэмы: Anders Norén