Ваенныя парады, уся гэтая тэхніка, камуфляж, начышчаныя боты - прыгажосць, а? Мілітарысцкая эстэтыка - яна вельмі, вельмі прыцягвае. Я думаю, справа тут зусім не ў жаданні паваяваць, а ў гэтай незразумелай дысцыплінаванасці, гатоўнасці ў любы момант змагчы ўвогуле ўсё, калі будзе на тое загад. Гэта такая гульня, вайнушка. Сапраўднай вайны мы, зразумела, не хочам. Чорт, мы ж глядзелі ўсе гэтыя жудасныя ваенныя фільмы.

чытаць далей