пра кіно

Меркаванні пра кіно і тых, хто яго робіць

Пазнака: «Шпіён»

Пра 2015-ы, які быў проста супер

Шчаслівы ці я? Ды і нават вельмі: кінематограф сёлета прынёс мне ўсё, пра што толькі можна было марыць. Год пачаўся з «Бёрдмэна», а скончыўся «зорнымі войнамі» - і хай ад першага я ў захапленні, а ад другіх у здзіўленні, абодва фільма больш за годныя для пачатку і завяршэння такога багатага на добрае кіно года.

Выбраць б, які фільм самы лепшы, а які найменш разумны - але ж гэта ўсяго дзве стужкі. А як быць з астатнімі? Па якім крытэры іх ацэньваць? Як зразумець, які трошкі лепш таго ці іншага? І як, дарэчы, быць з тым, што некаторыя фільмы выйшлі нават не ў 2015-м?

Ніяк. Вось што я вырашыў зрабіць: хай будуць намінацыі сярод тых, што дайшлі да нас толькі ў гэтым годзе. А ў кожнай з намінацый я аднаасобна вызначу пераможца. Ніякай аб'ектыўнасці, выключна густаўшчына. Як, зрэшты, і заўсёды.

чытаць далей

Пра фільм «Шпіён» - таксама першы ў сваім родзе

Майкл Бэй, у мяне дрэнныя навіны. Тваё першае месца, якое ты трымаў амаль год, трохі пасунулі. Цяпер «Трансформеры 4» па абсалютна ідыятызм ўсяго толькі на другой пазіцыі. Трэцяе месца, адпаведна, за містэрам Гарэт Эдвардсам і яго сраная «Гадзілай» . А ўзначальвае спіс абуральна дэбільных карцін апошняга часу Пол Дуль і яго «Шпіён». Далібог, гэта трэба было пастарацца - абысці самага Бэя.

чытаць далей

створана з дапамогай WordPress > Аўтар тэмы: Anders Norén