пра кіно

Меркаванні пра кіно і тых, хто яго робіць

Пазнака: «Эверэст»

Пра 2015-ы, які быў проста супер

Шчаслівы ці я? Ды і нават вельмі: кінематограф сёлета прынёс мне ўсё, пра што толькі можна было марыць. Год пачаўся з «Бёрдмэна», а скончыўся «зорнымі войнамі» - і хай ад першага я ў захапленні, а ад другіх у здзіўленні, абодва фільма больш за годныя для пачатку і завяршэння такога багатага на добрае кіно года.

Выбраць б, які фільм самы лепшы, а які найменш разумны - але ж гэта ўсяго дзве стужкі. А як быць з астатнімі? Па якім крытэры іх ацэньваць? Як зразумець, які трошкі лепш таго ці іншага? І як, дарэчы, быць з тым, што некаторыя фільмы выйшлі нават не ў 2015-м?

Ніяк. Вось што я вырашыў зрабіць: хай будуць намінацыі сярод тых, што дайшлі да нас толькі ў гэтым годзе. А ў кожнай з намінацый я аднаасобна вызначу пераможца. Ніякай аб'ектыўнасці, выключна густаўшчына. Як, зрэшты, і заўсёды.

чытаць далей

Пра «Эверэст», прыгожы і смяротна сумны

Кіно пра стыхію - гэта амаль бяспройгрышны варыянт. Наздымалі прыгожых планаў, намалюй усялякіх грамоў і маланак, патопаў і пажараў, закрасіць якой-небудзь Беся меладраматычныя гісторыяй і дадай ледзь-ледзь інтрыгі і прыгод - можна прадаваць. Гадоў 20 таму па такім прынцыпе здымалі большасць фільмаў, чый сюжэт быў завязаны на буянстве стыхіі. Акцёрскай гульнёй яны не вызначаліся, гісторыя была зусім прасценькай, ляпаў - на сярэдніх памераў грузавік, а адрозніваліся гэтыя карціны толькі бюджэтам. Але нават цяпер, пападзіся яны нам у тэлевізары, мы не спяшаемся перамыкаць. Настальгія? Ага. А з ёй - святая прастата тых фільмаў. Яны ні на што не прэтэндавалі - проста выходзілі адзін за адным, і ўсё. Хочаш - глядзі, не хочаш - пффффф, мы на DVD выпусцім, усё адно отобьём бюджэт.

чытаць далей

створана з дапамогай WordPress > Аўтар тэмы: Anders Norén